Аляксей Грышын прадае першы ў гісторыі Беларусі залаты медаль зімовых Алімпійскіх гульняў



Беларускі фрыстайліст Аляксей Грышын выставіў на продаж алімпійскія ўзнагароды. Абедве алімпійскія медалі выстаўлены на амерыканскім онлайн-аўкцыёне RR Auction. Пачатковая стаўка на золата Гульняў-2010 склала пяць тысяч даляраў, цяпер кошт ўзрос да 30 тысяч, платформа ацэньвае кошт лота ў больш чым 50 тысяч. Бронза Алімпіяды-2002 першапачаткова каштавала 2,5 тысячы, цяпер – 15 тысяч, і ацэньваецца ў больш чым 25 тысяч даляраў. Грышын першы ў гісторыі Беларусі алімпійскі чэмпіён Зімовых гульняў. У Ванкуверы-2010 ён атрымаў золата, на яго рахунку таксама бронза Солт-Лэйк-Сіці-2002. З 2010 па 2014 года медалі былі часткай выставы Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў Менску. Пасля Сочы-2014 музей вярнуў іх спартоўцу.

Ягор Герасімаў выйшаў у чвэрцьфінал турніру ў Нур-султанам

Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў ў матчы 1/8 фіналу турніру ў Казахстане (прызавы фонд – 135 тысяч даляраў) быў мацнейшым за японца Сюці Секігуці – 6:2, 6:0.

Жаночая зборная Беларусі па хакеі на траве не прайшла ў паўфінал чэмпіянату Еўропы

Жаночая моладзевая зборная Беларусі па хакеі на траве (U-21) згуляла ўнічыю з Англіяй – 2:2 ў мацнейшым дывізіёне чэмпіянату Еўропы ў Іспаніі (Валенсія). Перамога ў гэтым матчы дазваляла падапечным Паўла Габрынеўскага разлічваць на выхад у паўфінал. Аднак англічанкі да канца трэцяга перыяду вялі – 2:0. Беларускі на заключным адрэзку гульні змаглі зраўняць лік – 2:2. Аўтарамі галоў сталі Карына Мігунова і Дыяна Бацюкова. Зборная працягне выступ на турніры ў Валенсіі ў барацьбе за сёмае месца з камандамі Ірландыі і Францыі.

Ігар Стасевіч зрабіў 9 галявых перадач у апошніх 10 матчах БАТЭ на еўраарэне

Капітан БАТЭ Ігар Стасевіч вызначыўся выніковай перадачай у матчы ў адказ 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў супраць „Пяста”. Сумарна за апошнія дзесяць еўракубкавых сустрэч барысаўчан Стасевіч на сваёй рахунак запісаў дзевяць дзейсных перадач. У васьмі матчах Лігі Еўропы ён зрабіў сем асістаў, у двух паядынках Лігі чэмпіёнаў – два.

Кацярына Карстэн выйграла чэмпіянат Беларусі па акадэмічным веславанні ў Берасці

Кацярына Карстэн перамагла ў чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні ў Берасці. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка плануе адабрацца на свае восьмыя летнія Гульні, які пройдуць у 2020 годзе ў Токіа, у складзе аднаго з беларускіх экіпажаў. Аднак на ўнутранай арэне яна па-ранейшаму не саступае маладзейшым саперніцам ў лодцы-адзіночцы. На вяслярным канале ў Берасці яна выйграла заезд у Ганны Валаховіч з Менска (другое месца) і берасцейкі Аляксандры Кірыковіч (трэцяе). У двойцы парнай першае месца занялі Крысціна Стараселец і Таццяна Клімовіч, а чэмпіёнкі Еўропы 2019 года ў класе лёгкіх лодак Алена Фурман і Анастасія Яніна фінішавалі другімі.

Дар’я Кісель выйграла бронзу на юніёрскім ЧЕ па настольным тэнісе

Беларуска Дар’я Кісель заваявала бронзавую ўзнагароду юніёрскага (да 18 гадоў) чэмпіянату Еўропы па настольным тэнісе, які завяршыўся ў чэшскай Астраве. У фінале спаборніцтваў Джам Лаўрент саступіла Ганне Вегжын з Польшчы, якая і стала ўладальнікам залатой ўзнагароды чэмпіянату Еўропы.

Беларускае Радыё Рацыя