Аляксей Протас прынёс „Хершы” перамогу над „Ліхай Вэлі”
У АХЛ (другая па сіле хакейная ліга Паўночнай Амерыкі) адбыўся чарговы гульнявы дзень. „Хершы Беарз” перамог „Ліхай Вэлі Фантомс” з лікам 5:1. У прайграўшых беларускі форвард, Максім Сушко зарабіў дзве хвіліны штрафу і набраў „-1” па сістэме „плюс-мінус”. У актыве Сушко ў гэтым сезоне 14 (7+7) балаў у 49 гульнях пры паказчыку карыснасці „-8”.
У пераможцаў беларускі форвард Аляксей Протас аформіў пераможны гол, нанёс шэсць кідкоў і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці „+2”. У актыве Протаса ў гэтым сезоне АХЛ 13 (6+7) балаў у 27 гульнях пры паказчыку карыснасці „-4”.
Віталь Лісаковіч прэтэндуе на званне найлепшага гульца лютага-сакавіка ў расейскай прэм’ер-лізе
Афіцыйны сайт расейскай прэм’ер-лігі аб’явіў кандыдатаў на званне найлепшага гульца лютага-сакавіка. Сярод пяці футбалістаў знаходзіцца і беларускі форвард казанскага „Рубіна” Віталь Лісаковіч. „Нападнік дэбютаваў за „Рубін” у матчы з „Зенітам” і ў другім тайме дапамог камандзе адыграцца з 0:2, аформіўшы дубль, але казанцы не змаглі набраць ачко ў той сустрэчы (2:3). У сустрэчы з „Ахматам” форвард зноў зраўняў лік, а затым аддаў галявую перадачу на Андэрса Дрэера, які забіў пераможны гол (2:1), яшчэ двойчы гулец забіў у 1/8 фіналу Кубка Расеі, дзе „Рубін” перамог „Ротар” (2:1). „, – адзначаецца ў публікацыі.
Данііл Сатышвілі і Вадзім Мароз падпісалі пробныя кантракты з менскім „Дынама”
Данііл Сатышвілі і Вадзім Мароз падпісалі пробныя кантракты з хакейным менскім „Дынама”. 18-гадовы форвард Мароз у гэтым сезоне дэбютаваў у экстралізе ў складзе „Хіміка” з Наваполацка. У 35 матчах рэгуляркі набраў 7 (4+3) ачкоў пры паказчыку карыснасці „+2”. Таксама ён правёў 27 гульняў у вышэйшай лізе за „Хімік-2”, набраў 48 (24+24) ачкоў. 18-гадовы нападаючы Сатышвілі ў гэтым сезоне таксама дэбютаваў у экстралізе ў складзе „Хіміка”, згуляў у 47 гульнях рэгуляркі, у якіх набраў 9 (7+2) ачкоў пры паказчыку карыснасці „+2”. У плэй-оф на яго рахунку 9 матчаў, 6 (5+1) выніковых балаў.
УЕФА можа адхіліць заяўку Расеі на EURO у 2028 і 2032 годзе
УЕФА паспрабуе адхіліць заяўку Расеі на правядзенне EURO у 2028 ці 2032 годзе. Па дадзеных The Telegraph, кіраўніцтва УЕФА правядзе тэрміновыя перамовы, каб паспрабаваць адхіліць заяўку РФС на правядзенне EURO-2028. На гэты турнір таксама прэтэндуюць Вялікабрытанія і Ірландыя. Крыніцы паведамляюць, што працэс адмовы ўжо запушчаны, бо цяпер правядзенне міжнароднага турніру ў Расеі „неймавернае”, – перадае sports.ru.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: hockey.by