Алёна Дубіцкая перамагла на этапе Брыльянтавай лігі ў Стакгольме
Беларуска Алёна Дубіцкая заняла першае месца ў штурханні ядра на этапе Брыльянтавай лігі ў Стакгольме.
У сваёй лепшай спробе яна паказала вынік 18 м 49 см. На другой пазіцыі размясцілася Фані Роас са Швецыі – 18 м 36 см, а на трэцім радку пратакола размясцілася канадка Брытані Кру – 18 м 28 см.
Пасля выступлення Алёна Дубіцкая адзначыла, што засталася задаволена рэзультатам, але крыху перашкаджаў халодны вецер на стадыёне.
Спаборніцтвы ў штурханні ядра ў жанчын у сталіцы Швецыі з’яўляліся выставачнымі ў ходзе этапу Брыльянтавай лігі. У Стакгольме выступіць іншая беларуска Эльвіра Герман, якая выйдзе на старт 100 м з бар’ерамі.