Амерыканцы выбіліся ў лідары Алімпіяды



У Токіа завяршаецца чацвёрты дзень Алімпійскіх гульняў-2020. На турніры было разыграна 22 камплекты медалёў у 16 ​​відах спорту. У Беларусі ўсё яшчэ няма медалёў. У агульнакамандным заліку лідаруюць ЗША, якія выйгралі напярэдадні тры залатыя медаль, Кітай, Японія, Расея (АКР) і Вялікабрытанія. Медалі заваявалі спартоўцы двух дзясяткаў краін. У Беларусі медалёў па-ранейшаму няма.

«Легія» прабілася ў трэці раўнд кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

У другім матчы другога адборавага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў эстонская «Флора» на сваім полі саступіла польскай «Легіі» з лікам 0:1, выбыўшы з барацьбы ў гэтым турніры. Адзіны гол на 67-й хвіліне забіў Рафаэль. У першым матчы, нагадаю, «Легія» перамагла 2:1. Футбалісты літоўскага «Жальгірыса» не выйшлі ў 3-ці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў. У паядынку ў адказ другога раўнда ў Вільні літоўская каманда саступіла вугорскаму «Ферэнцварашу» з лікам 3:1. На мінулым тыдні ў Будапешце венгры выйгралі 2:0. Таксама ў 3-ці раўнд прайшлі заграбскае «Дынама» і шведскі «Мальме». Сёння ў Бялградзе чэмпіёны Казахстана футбалісты «Кайрата» з беларускім абаронцам Дзянісам Паляковым у складзе паспрабуюць утрымаць перавагу над сербскай «Црвенай Звездай», здабытую на мінулым тыдні ў Алматы – 2:1. Балгарскі «Лудагорац», які выбіў з турніру салігорскі «Шахцёр», прыме славенскі клуб «Мура», з якім на выездзе згуляў унічыю – 0:0.

Аляксей Кульбакоў застаўся ў элітнай групе арбітраў УЕФА

УЕФА апублікаваў спіс суддзяў для прызначэння на міжнародныя матчы ў першай палове сезона-2021/22. У элітнай групе застаўся беларускі рэферы Аляксей Кульбакоў. Дзмітрый Дзмітрыеў, Амін Кургхелі і Віктар Шымусік – у трэцяй групе. Суддзі элітнай катэгорыі запрашаюцца для працы на матчах Лігі чэмпіёнаў, чэмпіянатаў Еўропы і свету. Спісы арбітраў УЕФА па катэгорыях абнаўляюцца раз на паўгода.

«Вашынгтон» заключыў з Авечкіным новы кантракт на пяць гадоў

Клуб НХЛ «Вашынгтон Кэпіталз» заключыў новы кантракт з адным з лепшых расейскіх нападнікаў у гісторыі лігі Аляксандрам Авечкіным. Пра гэта паведаміў сам гулец у Twitter. На сайце «Кэпіталз» паведамляецца, што кантракт разлічаны на пяць гадоў і 47,5 мільёнаў даляраў. «Я вяртаюся, Вашынгтон», – напісаў 35-гадовы гулец. Авечкін выступае за «Вашынгтон» з 2005 года, з 28 ліпеня ён мог стаць неабмежавана вольным агентам. Расейскі форвард тройчы прызнаваўся самым каштоўным гульцом рэгулярнага чэмпіянату НХЛ, у 2008 годзе стаў лепшым бамбардзірам рэгулярнага чэмпіянату. У 2018 годзе Авечкін упершыню выйграў Кубак Стэнлі ў складзе «Кэпіталз». Расеец займае шостае месца ў спісе лепшых снайпераў у гісторыі лігі з 730 шайбамі і адстае на адзін гол ад змешчанага на пятым радку Марсэля Дыёна, лідаруе Уэйн Грэцкі, які закінуў 894 шайбы.

Беларускае Радыё Рацыя