Анастасія Верамеенка і Максім Салаш – лепшыя баскетбалісты Беларусі
Цэнтравая „Гарызонта” Анастасія Верамеенка і форвард „Бургаса” Максім Салаш прызнаны лепшымі баскетбалісткай і баскетбалістам Беларусі па выніках 2021 года. Традыцыйнае апытанне спецыялістаў і журналістаў правёў „Прэсбол”. За Верамеенку аддалі галасы 85 рэспандэнтаў, Салаш атрымаў 60 галасоў. Адзначым, што цэнтравая „Гарызонта” удастоілася падобнага прызнання ўжо 12-ы раз. Што да форварда іспанскага „Бургаса”, то ён сярод наймацнейшых другі раз.
Арына Сабаленка завяршае год на другой пазіцыі рэйтынгу WTA
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка завяршае год у рангу другой ракеткі планеты. У апублікаваным апошнім у адыходзячым годзе рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі 23-гадовая беларуска займае 2-е месца, маючы ў сваім актыве 6380 ачкоў. У гэтым сезоне Арына Сабаленка стала пераможцай двух турніраў пад эгідай WTA, яна выйграла 45 паядынкаў і прайграла 18 сустрэч. Усяго ў яе прафесійнай кар’еры дзесяць тытулаў. Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка завяршае год на 27-й пазіцыі, у яе 2166 рэйтынгавых балаў. Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 107-м месцы, Вольга Гаварцова займае 139-ю пазіцыю, у Юліі Гатоўкі 190-е месца. У першай тройцы рэйтынгу таксама аўстралійка Эшлі Барці і іспанка Гарбіньё Мугуруса.
Агусцін Касада падпісаў кантракт з „Мяшкоў Брэст”
Агусцін Касада, разыгрываючы зборнай Іспаніі і „Лаграньё”, летам працягне кар’еру ў „Мяшкоў Берасце”.
Пра гэта паведамляе прэс-служба „мяшкоўцаў”. Кантракт заключаны па схеме „1+1”. У Берасці ён уз’яднаецца з настаўнікам Даніэлем Горда, з якім працаваў у „Наве”. У гэтым сезоне Касада яскрава гуляе ў Еўрапейскай лізе, дзе ў дзесяці матчах з улікам кваліфікацыі закінуў 69 мячоў. У паядынку групавога раўнда з „Магдэбургам” ён адгрузіў у брамку нямецкага клуба 15 галоў. Касада ўключаны ў ростар зборнай Іспаніі, якую ў студзені чакае выступ на чэмпіянаце Еўропы ў Венгрыі і Славакіі. СМІ паведамлялі, што кар’еру ў БГК працягне яшчэ адзін іспанец – правы крайні „Адэмара” Гансала Перэс Арсэ.
Хакеіст Рынат Валіеў перайшоў у мeнскае „Дынама” з „Ак Барса”
Расійскі абаронца Рынат Валіеў перайшоў у склад хакеістаў менскага „Дынама” з казанскага „Ак Барса”. Узамен казанская каманда атрымала правы на фінскага абаронцу Юліюса Хонку. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце дынамаўцаў. У сёлетнім сезоне 26-гадовы навабранец „зуброў” правёў за „Ак Барс” адну сустрэчу ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ. Акрамя таго, Рынат Валіеў згуляў 23 матчы ў складзе казанскага „Барса” ў расійскай ВХЛ, набраўшы 9 бамбардзірскіх ачкоў (1 шайба і 8 дзейсных перадач). У мінулыя гады ён таксама правёў 12 матчаў у НХЛ, выступаючы за „Таронта” і „Манрэаль”. Хакеісты мінскага „Дынама” зараз займаюць 8-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ, набраўшы 48 ачкоў у 43 праведзеных сустрэчах. Свой наступны паядынак падначаленыя Крэйга Вудкрафта правядуць заўтра на лёдзе „Менск-Арэны” супраць магнітагорскага „Металурга”.
Пільчук трэніруецца ў асноўным складзе зборнай Беларусі
Настаўнік жаночай зборнай Беларусі Алег Рыжанкоў расказаў, што беларуска Аліна Пільчук выступіць на этапе Кубка свету па біятлоне ў Аберхофе, які стартуе 6 студзеня.
„Яна яшчэ, вядома, не мае вопыту выступлення на спаборніцтвах эліты, але нядрэнна сябе праявіла на этапах Кубка ІБУ.”
Вядома, прыцягненне Пільчук можа ўзмацніць матывацыю, унутраную канкурэнцыю, павысіць адказнасць”, — адзначыў Рыжанкоў.
Ігар Кавалевіч працягнуў кантракт з „Нёманам”
Галоўны трэнер Ігар Кавалевіч працягнуў кантракт з гарадзенскім „Нёманам”. „Працоўнае пагадненне з галоўным трэнерам каманды „Нёман” Ігарам Кавалевічам працягнута да канца 2022 года!” – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы гарадзенскага клуба.
«Манчэстэр Юнайтэд» не змог абыграць «Ньюкасл»
У рамках 19-га тура англійскай Прэм’ер-лігі „Ньюкасл Юнайтэд” прымаў „Манчэстэр Юнайтэд”. Каманды згулялі ўнічыю – 1:1.
Лік быў адкрыты ў пачатку першага тайма. На 7-й хвіліне вызначыўся паўабаронца «сарок» Алан Сэнт-Максімэн. На 71-й хвіліне лік зраўняў нападнік «Манчэстэр Юнайтэд» Эдынсан Кавані. „Манчэстэр Юнайтэд” набраў 28 ачкоў у 17 матчах і займае 7-е месца ў турнірнай табліцы. „Ньюкасл” знаходзіцца на 19-м месцы.
Кіліян Мбапэ прызнаны лепшым футбалістам 2021 года па версіі Globe Soccer Awards
Форвард „ПСЖ” і зборнай Францыі Кіліян Мбапэ прызнаны лепшым футбалістам 2021 года па версіі Globe Soccer Awards.
У 2021 годзе француз стаў уладальнікам Кубка краіны і быў прызнаны найлепшым бамбардзір чэмпіянату Францыі.
12-я цырымонія Globe Soccer Awards праходзіць у Дубаі на сусветнай выставе „Экспа-2020”. Таксама Роберт Левандоўскі стаў лепшым бамбардзірам года, Банучы – лепшым абаронцам, Крышціяну Раналду прызнаны лепшым бамбардзірам усіх часоў. Раберта Манчыні названы лепшым трэнерам, „Чэлсі” – лепшым клубам, а Раналдзіньё атрымаў прэмію за выдатную кар’еру.
Беларускае Радыё Рацыя