Анатоль Котаў: Рэпрэсіі супраць спартоўцаў пад асаблівым кантролем Лукашэнкі
Беларускі фонд спартовай салідарнасці падвёў першыя вынікі працы. Пацярпелым аказана дапамога. А вось гвалт сілавікоў і звальненні ў дачыненні да спартоўцаў працягваюцца.
Пра перспектывы правядзення чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у такіх умовах у Беларусі падчас адмысловай прэс-канферэнцыі распавёў кіраўнік міжнароднага дэпартамента Фонду, старшыня камісіі па этыцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Анатоль Котаў:
– Калі ўсё будзе працягвацца так, як зараз, і рэпрэсіі ў дачыненні да грамадства, СМІ, спартоўцаў, гэтае абуральнае кавід-дысідэнцтва на самым высокім роўні – гэта будзе відавочнай і сур’ёзнай падставай для таго, каб чэмпіянат свету па хакеі быў перанесены з Беларусі ў іншую краіну. Нават калі пройдуць палітычныя змены, мы не ведаем, у якой сітуацыі будзе эканоміка.
Паводле прадстаўнікоў Фонду, пасля звароту ў Міжнародны алімпійскі камітэт сітуацыя з Беларуссю ўзята пад кантроль у нямецкім парламенце – Бундэстагу. У гэтым беларусам пасадзейнічала Федэрацыя лёгкай атлетыкі Нямеччыны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Тут.бай