Андрэй Кавалёў зацверджаны галоўным трэнерам менскага „Дынама”
Беларускі спецыяліст Андрэй Кавалёў зацверджаны галоўным трэнерам менскага „Дынама”. Пра гэта паведамляе hcdinamo.by.
З сярэдзіны кастрычніка Кавалёў выконваў абавязкі настаўніка „зуброў”. Пад яго кіраўніцтвам у бягучым рэгулярным першынстве КХЛ менчукі правялі 22 матчы, у якіх набралі 35 ачкоў.
Бліжэйшы матч рэгулярнага сезона КХЛ дынамаўцы правядуць 22 снежня ў Браціславе супраць славацкага „Слована”. Пасля 41-га праведзенага матчу ў актыве менчукоў 62 ачкі і 8-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі.
