Андрэй Краўчанка – чэмпіён Еўропы!
Беларус Андрэй Краўчанка стаў чэмпіёнам Еўропы ў найбольш прэстыжным відзе лёгкай атлетыкі – дзесяцібор’і. У швайцарскім Цюрыху гомельскі выхаванец першынстваваў з набранай агульнай сумай 8616 ачкоў. У цэлым ён упэўнена апярэдзіў сярэбранага прызёра француза Кевіна Маера і бронзавага – расейца Ілью Шкуранёва. Гэта першы медаль Беларусі на гэтым першынстве і хутчэй усяго адзіны. Яшчэ адна надзея беларускай лёгкай атлетыкі Аліна Талай заняла 5-е месца ў фінале бегу на 100 метраў з бар’ерамі.
Беларускае Радыё Рацыя