Андрэй Краўчанка не едзе на другую запар Алімпіяду
Сярэбраны прызёр Алімпіяды-2008, двухразовы чэмпіён Еўропы Андрэй Краўчанка прапусціць Алімпіяду ў Рыа. Абвастрыліся болі ў назе, і Краўчанка адправіўся ў Хельсінкі, дзе яму была зробленая ўжо чацвёртая аперацыя на ахілавам сухажыллі. Пра гэта „Прэсболу” паведаміў яго настаўнік, галоўны трэнер нацыянальнай каманды Ігар Сівадзедаў.
На папярэднія Гульні ў Лондан Андрэй не ездзіў па той жа прычыне. Тады быў праапераваны „ахіл” другой нагі.
