Андрэй Мезін пакінуў трэнерскі штаб зборнай Беларусі па хакеі
Андрэй Мезін пакінуў трэнерскі штаб зборнай Беларусі па хакеі. Гэту інфармацыю ў тэлефоннай размове з карэспандэнтам БЕЛТА пацвердзіў вядомы ў мінулым галкіпер.
Ён не стаў каменціраваць прычыны прыняцця такога рашэння ў час чэмпіянату свету, але адзначыў, што шчыра жадае нацыянальнай камандзе поспехаў.
Як паведамлялася, пасля паражэння ад Расеі (0:6), якое стала для зборнай Беларусі трэцім на турніры, пасаду галоўнага трэнера беларускай дружыны пакінуў паўночнаамерыканскі спецыяліст Дэйв Льюіс. Выконваючым абавязкі галоўнага трэнера зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў Даніі назначаны настаўнік гродзенскага „Нёмана” Сяргей Пушкоў.
Наступны матч на сусветным форуме беларускія хакеісты правядуць 9 траўня ў 17.15 супраць каманды Швейцарыі.