Андрэй Сідарэнка ўдала пачаў з менскім „Дынамам”



Новы трэнер менскага „Дынама” Андрэй Сідарэнка ўдала пачаў у чэмпіянаце Кантынентальнай Хакейнай Лігі. На сваім полі „зубры” 12 лістапада перамаглі расейскі чалябінскі „Трактар” – 3:1.

На старце матчу „бела-блакітныя” двойчы святкавалі поспех – ужо на 43-й секундзе вызначыўся Сяргей Касціцын, а на 6-й хвіліне Дзмітрый Буйніцкі замацаваў перавагу гаспадароў лёду. У канцоўцы перыяду чалябінцы скарацілі розніцу ў ліку.

На 38-й хвіліне Арцём Волкаў закінуў трэцюю шайбу менчукоў. У трэцім перыядзе галоў не было зафіксавана.

Такім чынам „Дынама” дамаглося 7-й вікторыі ў чэмпіянаце – у яго зараз 18 ачкоў. „Зубры” пакуль на апошнім 12-ым месцы Заходняй канферэнцыі, але маюць на гульню менш, чым братыслаўскі „Слован” (20 ачкоў) і чарапавецкая „Северсталь” (19 пунктаў).

Беларускае Радыё Рацыя