Андрэй Скабелка з’яўляецца кандыдатам на пасаду трэнера „Салавата Юлаева”



Беларускі настаўнік Андрэй Скабелка ўваходзіць у шорт-ліст кандыдатаў, якія могуць заняць пасаду галоўнага трэнера ўфімскага „Салавата Юлаева”. Акрамя яго, верагодным пераемнікам Томі Лямся называюць Андрэя Разіна. Скабелка знаходзіцца без працы з верасня 2021-га, калі быў звольнены з пасады галоўнага трэнера ў яраслаўскім „Лакаматыве”.

БАТЭ ўзмацніўся сенегальскім абаронцам

Барысаўскі БАТЭ падпісаў новага футбаліста. Ім стаў 18-гадовы сенегальскі абаронца Сідзі Бане. Гулец, як адзначаецца, знаходзіўся ў клубе на праглядзе з сярэдзіны лютага. Папярэдняй яго камандай была „Union Sportive de Pire” з роднага Сенегала.

Раман Давыскіба стаў гульцом салігорскага „Шахцёра”. Паміж гарнякамі і менскім „Дынама” заключана арэнднае пагадненне тэрмінам да канца сезона.

„Нью-Джэрсі” Ягора Шаранговіча страціў шанцы на плей-оф

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ „Нью-Джэрсі Дэвілз” на выездзе саступіў „Бостану” з лікам 1:8. Беларускі форвард гасцей Ягор Шаранговіч правёў на пляцоўцы 18 хвілін 8 секунд, нанёс чатыры кідкі, здзейсніў адзін перахоп і зарабіў „-2” па сістэме „плюс-мінус”. „Д’яблы” страцілі ўсе шанцы на выхад у плэй-оф.

З-за снегападу ў Берасці матч „Дынама” і „Іслачы” перанесены ў манеж

Матч другога тура паміж берасцейскім „Дынама” і „Іслаччу” адбудуцца ў манежы з-за снегу, які выпаў у Берасце. Аб пераносе хадайнічала каманда, якая прымае, а дэпартамент па правядзенні спаборніцтваў АБФФ яго задаволіла. Гэта ўмова тычыцца і матчу паміж дублямі каманд, які пройдзе 3 красавіка таксама ў Берасці.

Беларускае Радыё Рацыя