Андрэй Сцяпанаў працягне кар’еру ў чэмпіянаце Польшчы



Беларускі нападнік Андрэй Сцяпанаў падпісаў кантракт да канца сезона з „Катавіцэ”, паведамляе партал zklepy.pl.

Цяперашні сезон хакеіст пачынаў у „Дынама-Маладзечна”, дзе ў 19 матчах набраў 9 (1+8) балаў. Андрэй Сцяпанаў – чатырохразовы чэмпіён Беларусі, за яго плячыма больш за 400 матчаў у КХЛ, таксама Сцяпанаў выступаў за зборную Беларусі.

„МАЗ-СПОРТаўта” Сяргея Вязовіча заняў трэцяе месца на другім этапе „Дакар-2021”

Экіпаж беларускай каманды „МАЗ-СПОРТаўта”, якім кіраваў Сяргея Вязовіч заняў 3-е месца на другім этапе ралі-марафона „Дакар” у заліку грузавікоў. Сяргей Вязовіч і яго экіпаж пераадолелі дыстанцыю на 6 хв. 30 сек. павольней, чым пераможца этапу Дзмітрый Сотнікаў з „КАМАЗ-майстар”. Другое месца заняў аднаклубнік расейца Айрат Мардзееў. Яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі і „МАЗ-СПОРТаўта” Аляксей Вішнеўскі заняў 4-ю пазіцыю. У агульным заліку сярод грузавікоў лідыруе Дзмітрый Сотнікаў, другім ідзе беларус Сяргей Вязовіч.

Крышціяну Раналду абышоў Пеле па ліку галоў за кар’еру

Форвард „Ювентуса” і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду абышоў легендарнага бразільца Пеле па ліку галоў за кар’еру ў афіцыйных матчах. Аформіўшы дубль у матчы з „Удзінэзэ”, партугалец забіў свой 758 мяч у 1032 гульнях. Пеле за кар’еру забіў на гол менш – 757 мячоў у 812 афіцыйных гульнях. Абсалютны рэкорд па колькасці галоў належыць чэшскаму футбалісту Ёзэфу Біцану – 759 мячоў.

Беларускі форвард Аляксандр Карачун закінуў у другім матчы DEL-лігі запар

Беларускі форвард „Дзюсельдорфа” Аляксандр Карачун вызначыўся закінутай шайбай у матчы супраць „Вольфсбурга” (4:5 АД). Карачун вызначыўся ў большасці і падоўжыў серыю з закінутымі шайбамі да двух матчаў. Усяго ў чатырох паядынках DEL-лігі Карачун набраў 3 (0+3) балы, інфармуе hockey.by.

Ліянэль Месі зрабіў 300-ю галявую перадачу за кар’еру

Капітан „Барселоны” Ліянэль Месі ў матчы 17-га тура чэмпіянату Іспаніі супраць „Уэскі” стаў аўтарам галявога пасу на Фрэнкі дэ ​​Ёнга. Месі дасягнуў адзнакі ў 300 галявых перадач за кар’еру. Ён зрабіў 260 перадач у 750 матчах у складзе „сіне-гранатавых”, а таксама яшчэ 40 – у 142 матчах за зборную Аргенціны. Пры гэтым гульня з „Уэскай” стала для Месі 500-й у рамках Ла Лігі. Аргенцінец праводзіць 17-ы сезон у асноўным складзе „Барселоны”.

Беларускае  Радыё Рацыя

Фота:  pressball.by