Андрэй Васілеўскі і Джонатан Эрліх выйгралі турнір АТП 250 у Бялградзе
Беларус Андрэй Васілеўскі і ізраільцянін Джонатан Эрліх выйгралі турнір АТП 250 у Бялградзе ў парным разрадзе.
У фінальным матчы інтэрнацыянальны дуэт узяў верх над тандэмам Андрэ Горнасан (Швецыя) / Рафаэл Матос (Бразілія) – 6:4, 6:1.
Жаночая зборная Беларусі па баскетболе 3х3 прайграла і перамагла ў адборавым турніры да Алімпійскіх гульняў
Жаночая зборная Беларусі па баскетболе 3х3 у аўстрыйскім Грацы няўдала стартавала ў адборавым турніры да Алімпійскіх гульняў. У першым паядынку алімпійскай кваліфікацыі ў папярэдняй групе „С” беларускі прайгралі зборнай Венгрыі з лікам 11:21. А ў другім матчы папярэдняй групы „С” беларускія баскетбалісткі разграмілі каманду Шры-Ланкі з лікам 22:4. У кваліфікацыйным этапе прымаюць удзел 20 каманд, якія разбіты на чатыры групы. Па дзве лепшыя зборныя выйдуць у чвэрцьфінальную стадыю, чатыры пераможцы якой працягнуць барацьбу за тры пуцёўкі на Алімпіяду ў Токіо.
Артур Гаўрус стаў гульцом „Металурга”
Новакузнецкі „Металург” з ВХЛ заключыў пагадненне з 27-гадовым нападнікам Артурам Гаўрусам. Беларус перайшоў у „Металург” у выніку абмену з „Дынама” з Санкт-Пецярбурга, якое атрымала спартовыя правы на нападніка Мікіту Пухава. У мінулым сезоне Гаўрус бараніў колеры піцерскага „Дынама”, дзе набраў 28 (14+14) ачкоў у 58 гульнях ВХЛ.
Гандбалісты „Еўрофарма” сталі супернікамі клуба „Мяшкоў Берасце” у 1/4 фіналу SEHA-лігі
Вызначыліся тры з чатырох чвэрцьфінальных пар дзясятага сезону SEHA-лігі. Чэмпіёны Беларусі гандбалісты клуба „Мяшкоў Берасце” у барацьбе за выхад у паўфінал будуць сапернічаць з паўночнамакедонскім клубам „Еўрофарм”. Украінскі „Матор” з Запарожжа, у якім гуляюць беларускія гандбалісты Іван Мароз, Барыс Пухоўскі, Вячаслаў Кулеш і Максім Бабічаў, сустрэнецца са славацкім „Татранам”. Дзеючы пераможца SEHA-лігі венгерскі „Веспрем” згуляе з харвацкім „Нексе”. Супернік яшчэ аднаго прадстаўніка Харватыі „Заграбу” вызначыцца пасля матчаў 1/8 фіналу паміж паўночнамакедонскім „Вардарам” і сербскай „Металапластыкай”.
Масіміліана Алегры другі раз узначаліў „Ювентус”
Масіміліана Алегры прызначаны галоўным трэнерам „Ювентуса”. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт турынскага клуба. На пасадзе настаўніка б’янканэры італьянскі спецыяліст змяніў Андрэа Пірла. Алегры знаходзіўся без працы з моманту адстаўкі з „Ювентуса” ў 2019 годзе. Б’янканэры італьянскі спецыяліст узначальваў з 2014 года. Пад яго кіраўніцтвам турынская каманда пяць раз стала чэмпіёнкай Італіі, заваявала чатыры Кубкі і два Суперкубкі краіны, а таксама двойчы выйшла ў фінал Лігі чэмпіёнаў, дзе пацярпела паразы.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Maharashtra Open