Андрэй Зыгмантовіч прызначаны часовым рулявым



У Менску ў Доме футбола адбылося пасяджэнне Выканаўчага камітэта БФФ. Галоўным пытаннем стала прызначэнне галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь. Па выніках нарады было прынятае рашэнне прызначыць Андрэя Зыгмантовіча выконваючым абавязкі галоўнага трэнера каманды на матчы супраць Іспаніі і Мексікі, паведамляе bff.by.

Перамовы і кансультацыі кіраўніцтва БФФ з патэнцыяльнымі кандыдатамі на пасаду рулявога нацыянальнай зборнай будуць працягнутыя. З улікам пажаданняў некаторых спецыялістаў не надаваць агалосцы факту перамоваў з імі, поўны спіс кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера зборнай пакуль не можа быць апублікаваны.

Беларускае Радыё Рацыя