Ангеліна Малашчанка стала чэмпіёнкай Беларусі на дыстанцыі 200 м брасам
Спартоўка з Гомельскай вобласці Ангеліна Малашчанка стала чэмпіёнкай Беларусі па плаванні на дыстанцыі 200 м брасам. Час пераможцы складае 2 хвіліны 32,15 секунды.
У спрэчцы плыўцоў на 50 м брасам першынстваваў украінец Уладзіслаў Бухаў.
Фінальны заплыў на 400 м вольным стылем у мужчын стаў бенефісам менчука Канстанціна Курачкіна. Берасцейка Анастасія Шкурдай выйграла золата на дыстанцыі 50 м брасам. Пераможца паказала вынік 26,07 секунды.
Мікіта Цмыг з Магілёўскай вобласці не ведаў сабе роўных на дыстанцыі 200 м у плаванні на спіне. Чэмпіянат Беларусі па плаванні будзе доўжыцца па 24 красавіка на базе Берасцейскага абласнога ЦАР па водных відах спорту. Старт з’яўляецца адборавым для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы, які пройдзе ў траўні ў вугорскім Будапешце.
Васіліса Марзалюк заняла пятае месца на ЧЕ па барацьбе ў Польшчы
Беларуска Васіліса Марзалюк, якая выступае ў вагавой катэгорыі 76 кг, заняла пятае месца на чэмпіянаце Еўропы па жаночай барацьбе ў Варшаве. Дасведчаная спартоўка, якая выйграла ў сакавіку пуцёўку на Гульні ў Токіо, на сваім турнірнай шляху перамагла нарвежку Іселін Марыю Моэн Солхейм 5:4 і Анастасію Шуставу з Украіны 11:5. У паўфінале беларусцы нанесла паразу алімпійская чэмпіёнка з Расіі Наталля Вараб’ёва – 3:6, а ў сутычцы за бронзу – немка Алінэ Ротэр-Токен – 0:4.
Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Штутгарце
Сёмая ракетка свету беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прабілася ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA 500 у нямецкім Штутгарце з прызавым фондам 565,5 тысяч даляраў. У 1/8 фіналу беларуска перайграла ў двух партыях немку Ганну-Лену Фрыдзам – 6:4, 6:2. Паядынак працягваўся 1 гадзіну 20 хвілін. У барацьбе за выхад у паўфінал суперніцай Сабаленкі будзе эстонская тэнісістка 27-я ракетка планеты Анэт Кантавейт.
22 хакеісты каманды Міхаіла Захарава адправіліся ў Маскву на спарынгі супраць Расеі
Нацыянальная каманда Беларусі па хакею правяла трэніроўку на „Чыжоўка-Арэне і адправілася ў Маскву, дзе ў бліжэйшыя два дні правядзе таварыскія матчы з расейскай зборнай. Гульні пройдуць на „ВТБ Арэне”. Сёння сустрэча пачнецца а 18:00, у суботу – у 14:00.
У выязным складзе зборнай Беларусі 22 хакеісты – 2 брамніка, 8 абаронцаў і 12 нападнікаў. Шэраг гульцоў застаўся ў Менску па медыцынскіх паказаннях – яны працягнуць займацца па індывідуальнай праграме, інфармуе hockey.by.
Дзяніс Лапцеў прызнаны найлепшым гульцом 5-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе
Форвард берасцейскага „Руху” Дзяніс Лапцеў прызнаны найлепшым гульцом пятага тура чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футбола”. У пераможным хатнім паядынку берасцейцаў з футбалістамі „Смаргоні”, які яго каманда перамалга 5:0, 29-гадовы нападнік аформіў хет-трык і аддаў адзін галявы пас. Па выніках галасавання заўзятараў аўтарам самага прыгожага гола мінулага тура стаў 18-гадовы форвард берасцейскага „Дынама” Аляксандр Шэсцюк, які забіў другі мяч у браму жодзінскага „Тарпеда-БелАЗа” ў матчы, калі дынамаўцы выйгралі 2:0.
„Атлетыка” дзякуючы галам Карэа і Караска нанёс паразу клубу „Уэска” ў хатнім матчы 31-га тура чэмпіянату Іспаніі – 2:0.
„Матраснікі” выйшлі на першае месца ў „Прымеры”.
«Барселона» перамагла «Хетафе» 5:2. Месі аформіў дубль і аддаў галявы пас. «Барселона» займае чацвёртае месца з 68-ю ачкамі.
„Рома” згуляла ўнічыю з „Аталантай” у хатнім матчы 32-га тура чэмпіянату Італіі – 1:1. У складзе «Аталанты» гол забіў украінскі нападнік Руслан Маліноўскі, у другім тайме ў кожнай з каманд суддзя выдаліў па аднаму гульцу. «Аталанта» займае 3-я, а «Рома» 7-е месца ў турнірнай табліцы. „Напалі” з буйным лікам 5:2 абыграў „Лацыё” і павялічыўшы адрыў ад суседзяў па турнірнай табліцы, займае 5-е месца. „Лестэр” узяў верх над „Вэст Бромвічам” у хатнім матчы 32-га тура чэмпіянату Англіі – 3:0 і займае 4-е месца ў турнірнай табліцы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота blrswimming.by