Англія гатовая прыняць ЧС-2022



Англія гатовая прыняць Чэмпіянат свету па футболе 2022 года, калі ў Катара забяруць права на яго правядзенне, заявіў вядучы брытанскі чыноўнік.

Great-Britain-Flag-great-britain-13511748-1920-1200

Міністр па справах культуры, СМІ і спорту ва ўрадзе Дэвіда Кэмерана Джон Віцінгдэйл сказаў, што Англія мае для гэтага ўсе магчымасці.

Расследаванне адносна магчымай карупцыі пры выбары краін-гаспадароў чэмпіянатаў свету па футболе ў 2018 і 2022 гадах цяпер праводзяць швейцарскія следчыя.

Заклікі перагледзець рашэнне пра абранне краіны, якая будзе прымаць ЧС-2022, у выпадку выяўлення парушэнняў узмацніліся пасля нечаканай адстаўкі прэзідэнта ФІФА Зепа Блатэра.

bbc.co.uk