Англія стала апошнім паўфіналістам Еўра
Апошні чвэрцьфінальны матч першынства Еўропы быў згуляны ў Рыме. Дружына Англіі разграміла каманду Украіны – 4:0. Можна было б сказаць, што украінцам забракла фізічных сілаў, але ж правальнымі для яе выдаліся якраз стартавы адрэзак і пачатак другога тайма. Пры тым 3 мячы з 4 брытанцы забілі галавой.
Украіна – Англія – 0:4 (Хары Кейн, 4, 50, Хары Магвайр, 46, Джордан Хендэрсан, 63).
Такім чынам ў паўфіналах кантынентальнага першынства сустрэнуцца Італія-Іспанія і Данія- Англія.
Беларускае Радыё Рацыя
