Антэрсэльва: Ірына Крыўко 7-я ў масавым старце
На чарговым этапе Кубку свету, што праходзіць у італійскай Антэрсэльве, у гонцы з масавым стартам беларуская біятланістка Ірына Крыўко мела шанцы трапіць у прызёры, але ўрэшце была змушаная задаволіцца 7-ым месцам.
Крыўко дапусціла памылку пры першай стральбе лежачы і доўга была ніжэй сярэдзіны пелатона. Аднак пасля дзвюх наступных бездакорных стрэльбаў беларуска выйшла ўжо на 2-е месца. Крыўко разам з немкай Лаурай Дальмаер пасля трох адрэзкаў дыстанцыі была ў лідарах. Аднак яшчэ адзін промах на заключным агнявым рубяжы не дазволіў Ірыне трапіць на п’едэстал.
Пераможцы Дальмаер Крыўко саступіла 34 секунды. Сярэбранай прызёркай стала чэшка Маркета Давідава. Бронза ў немкі Ванэсы Хінц.
Беларускае Радыё Рацыя