Антон Кушнір і Аляксандра Раманоўская — фіналісты чэмпіянату свету па фрыстайле



Беларускія фрыстайлісты Антон Кушнір і Аляксандра Раманоўская выйшлі ў фінал чэмпіянату свету, перадае БЕЛТА. Турнір праходзіць з 1 па 10 лютага ў Парк-Сіці (ЗША).

Антон Кушнір атрымаў ад суддзяў за свой выступ 114,60 бала, Аляксандра Раманоўская — 75,60 бала. Спартоўцы занялі шостыя месцы. 

Яшчэ два беларускія фрыстайлісты не змаглі трапіць у фінал спаборніцтваў: Дзмітрый Мазуркевіч заняў 16-е месца, а Максім Гусцік — 20-е.

Найлепшы вынік у кваліфікацыі сярод мужчын паказаў швейцарац Ноа Рот (120,81 бала), другі радок займае ўкраінец Аляксандр Абраменка (119,03), трэцім стаў расіянін Ілля Бураў (116,74).

У жанчын першай ідзе кітаянка Ксю Ментао (85,05), другой — расіянка Любоў Нікіціна(80,32), на трэцяй пазіцыі — аўстралійка Лаура Піл (80,01) і кітаянка Шао Цы (80,01).

Фота: БелТА