Антыфашыстоўскі футбольны клуб з Гародні перамог на DIY-турніры



Адзіны ў Гародні антыфашыстоўскі футбольны клуб ГПК – GrodnoPunksCrew –  атрымаў перамогу на DIY-турніры ў полькім горадзе Торунь.

Гарадзенцы былі адзінай камандай, што прыехала на спабор з-за мяжы Польшы. А сама каманда складаецца са спевакоў розных гарадзенскіх гуртоў, грамадскіх актывістаў і гарадзенцаў, аматараў фуболу. Упершыню каманда заявіла пра сябе ўзімку, калі прыняла ўдзел у агульнагарадскім гарадзенскім спаборы па футзалу.

mial

Пра спабор ў Торуні распавядае дырэктар спартовага клубу FC GrodnoPunksCrew, музыка Ігар Банцар:

– Турнір адбываўся ўжо 17-ы раз. Гэта антыфашыстоўская імпрэза, дзе збіраюцца людзі левых і антыфашыстоўскіх поглядаў, каб праз спорт працягваць свае ідэі. Гэта не толькі спорт. Увечары, безумоўна, канцэрт.

Наступнай міжнароднай імпрэзай, у якой прыме ўдзел гарадзенскі антыфашыстоўскі клуб,  будзе турнір у расейскім Смаленску, які адбудзецца ў ліпені 2015 году.

Беларускае Радыё Рацыя