Апошняя падрыхтоўка да міжнароднага роварнага марафону „Суседзі”
20-га ліпеня пад Гародняй, побач з Аўгустоўскім каналам, ад шлюза „Дамброўка” стартуе міжнародны роварны марафон „Суседзі”.
Арганізатары спадзяюцца на вялікую колькасць удзельнікаў, якая перавысіць паўтысячы. Сёлета будуць ўдзельнікі з экзатычных для Беларусі краінаў.
Кажа дырэктар трасы марафону Сяргей Нікулін:
– Марафон „Суседзі” аб’ядноўвае не толькі ўдзельнікаў з Беларусі, на сённяшні дзень папярэднія заяўкі падалі з такіх краін, што я нават ніколі б не падумаў. З Венесуэлы нават падалі заяўкі. Не ведаю, ці будуць яны ў дзень марафона, але на сённяшні дзень у спісе яны ёсць. Вельмі шмат з Польшчы – 59 чалавек. І я так думаю, што гэта дзякуючы таму, што безвізавы рэжым уведзены на Аўгустоўскім канале. І ёсць магчымасць прыехаць праз пераход Лясная Рудаўка.
Шмат хто з удзельнікаў марафону „Суседзі” з Польшчы сёлета скарыстаюцца памежным пераходам „Рудаўка-Лясная”, які дзейнічае сэзонна, і ў якім не існуе трафіку, там увесь час вольна. Сяргей Нікулін мяркуе, што значную групу ўдзельнікаў складуць летувіскія грамадзяне. І гэта нягледзячы на тое, што менавіта ў гэты дзень праходзіць чэмпіянат па роварнаму спорту ў Летуве, але яны выбралі беларускую трасу.
Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя