Апублікаваны новы рэйтынг WTA



Апублікаваны новы рэйтынг сусветнай жаночай тэніснай федэрацыі. Беларускі ў ім збольшага захавалі свае пазіцыі.

Арына Сабаленка засталася пакуль 20-й ракеткай свету і першай Беларусі. Аляксандра Сасновіч апусцілася на адну прыступку – з 31-га на 32-е месца. Вікторыя Азаранка істотна палепшыла свой рэйтынг – з 63-й яна перамясцілася на 54-ю пазіцыю. Нарэше Вера Лапко ўзнялася з 66-га на 64-е месца.

Першай ракеткай свету па-ранейшаму застаецца румынка Сімона Халеп, на другой пазіцыі з вялікім адставаннем Каралін Вазняцкі з Даніі. 3-я ракетка свету на сёння – Ангелік Кёрбер з Нямеччыны.

Тым часам тэнісныя турніры працягваюцца. Арына Сабаленка паспяхова стартавала на турніры ў Кітаі. У стартавым паядынку яна ў трох сетах адолела іспанку Карлу Суарас-Навара – 7:6 (2), 2:6, 6:2. Далей Сабаленка сустрэнецца з украінкай Элінай Світолінай, шостай ракеткай свету. 

А Аляксандра Сасновіч у кітайскім Ухане пасля зацяжнога змагання перамагла ў стартавым паядынку больш рэйтынгавую бельгійку Элизе Мертэнс (15-ы нумар класіфікацыі) — 7:6 (7:5), 7:6 (7:3).

Беларускае Радыё Рацыя