„Арсенал”, „Атлетык”, „Баер” і „Мальме” выйшлі ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў
Сталі вядомыя ўладальнікі апошніх пуцёвак групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. Імі сталі „Арсенал”, „Атлетык”, „Баер”, „Мальме” і “Лудагорац”.
Лонданскі „Арсенал” перамог „Бешыкташ” – 1: 0, дзякуючы голу Санчэса. У першым матчы была зафіксавана безгалявая нічыя. Іспанскі „Атлетык” у апошнія 20 хвілін сустрэчы дамогся выніку з „Напалі” – 3: 1. Першы матч скончыўся ўнічыю 1: 1.
Нямецкі “Баер” і ў другім тайме быў мацней за “Капенгаген”. Пасля гасцявой перамогі 3:2, «аптэкары» выйгралі 4:0. “Мальме” разграміла “Зальцбург” 3:0 і таму параза ў першым матчы з лікам 1:2 выглядае ўжо як выпадковасць.
У сустрэчы „Лудагорац” – „Сцяўа” перамаглі гаспадары-балгары 1:0. Такі ж вынік, але на карысць румынскай дружыны, быў зафіксаваны ў першым матчы. Даданы час пераможцу не вызначыў, а ў серыі пенальці поспех спрыяў балгарцам. “Лудагорац” упершыню згуляе на групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў.
Беларускае Радыё Рацыя