„Арсенал” перамог „Валенсію”, „Айнтрахт” і „Чэлсі” згулялі ўнічыю



Футбалісты лонданскага „Арсенала” атрымалі валявую перамогу над „Валенсіяй” у дамашнім паўфінале Лігі Еўропы.

У Лондане футбалісты „Валенсіі” на 11-й хвіліне выйшлі наперад, але потым двойчы прапусцілі пасля дубля Аляксандра Ляказета. Ён зраўнаваў лік на 18-й хвіліне гульні, а яшчэ праз 8 хвілін вывеў „Арсенал” наперад. Пасля перапынку гаспадары мелі перавагу і перад самым фінальным свістком П’ер-Амерык Абамеянг устанавіў канчатковы рэзультат – 3:1.

Яшчэ аднаму клубу з брытанскай сталіцы „Чэлсі” таксама давялося адыгрывацца. У пачатку гульні ў Франкфурце сербскі форвард „Айнтрахта” Лука Ёвіч адкрыў лік, а незадоўга да перапынку іспанскі паўабаронца гасцей Педра Радрыгес зраўнаваў рэзультат. У другім тайме абедзве каманды маглі не раз вызначыцца, але мяч у вароты так і не трапіў – нічыя 1:1.

Сустрэчы ў адказ за выхад у фінал другога па рангу кантынентальнага турніру адбудуцца 9 траўня ў Лондане і Валенсіі. Фінальны паядынак Лігі Еўропы пройдзе 29 траўня на стадыёне „Алімпійскі” ў Баку.

belta.by