„Арсенал” разграміў БАТЭ
Футбалісты барысаўскага БАТЭ не змаглі прайсці ў плэй-оф Лігі Еўропы, саступіўшы ў заключным матчы групавога этапу лонданскаму „Арсеналу” на яго полі з лікам 0:6.
Па выніках першага тайму барысаўчане прайгравалі 0:3 пасля галоў Дэбюшы, Уолката і Уілшэра. Другі тайм пачаўся з аўтагола Палякова. Жыру з пенальці давёў лік да 5:0, а Эльнені ўсталяваў канчатковы лік на 74 хвіліне.
Для таго, каб выйсці ў плэй-оф, камандзе Аляксандра Ермаковіча трэба было перамагаць „кананіраў”, а таксама разлічваць на нічыю ў матчы белградскай „Црвены Звезды” і „Кёльна”. Але гэтага не адбылося. Футбалісты „Арсенала” даўно забяспечылі сабе першае месца ў групе Н. У Бялградзе „Црвена Звезда” абыграла „Кёльн” 1:0 і разам з „Арсеналам” выйшла ў плэй-оф.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Reuters