„Арсенал” згуляў унічыю, „Марсель” здабыў перамогу



Пасля першых паўфінальных матчаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў свае стартавыя паядынкі за выхад у фінал правялі ўдзельнікі Лігі Еўропы.

Лонданскі „Арсенал” на сваёй арэне сустракаўся з мадрыдскім „Атлетыка” і дамінаваў на працягу ўсёй гульні. Аднак, нягледзячы на вялікую перавагу, „кананіры” змаглі выйсці наперад толькі на 61-й хвіліне. У далейшым гаспадары прадаўжалі валодаць ініцыятывай, але на 82-й хвіліне празявалі контратаку гасцей, якую завяршыў Антуан Грызман, устанавіўшы парытэт – 1:1.

Французскі „Марсель” на полі свайго „Веладрома” прымаў гасцей з аўстрыйскага „Зальцбурга” і атрымаў перамогу з лікам 2:0. У першым тайме вызначыўся Фларыян Тавен, а пасля перапынку Клінтан Нжые забіў другі гол.

Матчы ў адказ паўфінальнай стадыі адбудуцца 3 траўня ў Мадрыдзе і Зальцбургу. Фінальны паядынак другога па рангу кантынентальнага клубнага турніру 16 траўня прыме французскі Ліён.

belta.by