Арцём Парахоўскі і Алена Леўчанка – лепшыя баскетбалісты Беларусі
„Прессбол” пасля традыцыйнага апытання спецыялістаў і журналістаў вызначыў лепшых баскетбаліста і баскетбалістку Беларусі 2014 года. Лепшым баскетбалістам краіны прызнаны цэнтравы „Ніжняга Ноўгарада” і зборнай Беларусі Арцём Парахоўскі. За яго свае галасы аддалі 48 рэспандэнтаў. Другую пазіцыю падзялілі Аляксандр Кудраўцаў і Уладзімір Верамеенка, якія сабралі па 13 балаў. Лепшай баскетбалісткай Беларусі стала цэнтравая кітайскага „Цзянсу” і нацыянальнай зборнай Беларусі Алена Леўчанка. Яна сабрала пераважную колькасць галасоў – 77. Другое месца заняла Кацярына Сныціна 2 галасы, па адным атрымалі Таццяна Троіна, Настасся Верамеенка і Таццяна Ліхтаровіч.
Беларускае Радыё Рацыя