Арцём Парахоўскі пакінуў „Цмокi-Менск” і працягне кар’еру за мяжой
„Цмокi-Менск” спынілі супрацоўніцтва з цэнтравым зборнай Беларусі Арцёмам Парахоўскім, які працягне кар’еру за мяжой. У шэрагах „цмокаў” Парахоўскі правёў чатыры матчы.
Разам з „Цмокамi” Арцём паспеў стаць уладальнікам Кубка Беларусі, – паведамляе група Вконтакте.
„Астана” афіцыйна абвясціла аб расставанні з Іванам Маеўскім
Па заканчэнні кантракту ў канцы снежня склад „Астаны” пакіне паўабаронца зборнай Беларусі Іван Маеўскі, – гаворыцца на афіцыйным сайце казахстанскага футбольнага клуба. Іван перайшоў у склад сталічнага клуба ў сезоне 2017 года, выйграўшы з камандай тры чэмпіёнскіх тытулы і два Суперкубкі Казахстана. Раней паведамлялася, што Маеўскі падпісаў кантракт з валгаградскім „Ротарам”.
Берасцейскі „Рух” абвясціў аб сыходзе з клуба абаронцы Аляксандра Мігунова. Кантракт з 26-гадовым украінцам скасаваны па пагадненні бакоў. У мінулым чэмпіянаце Беларусі Мігуноў правёў 27 матчаў і забіў гол і аддаў тры выніковыя перадачы.
Арцём Радзькоў блізкі да прызначэння галоўным трэнерам „Іслачы”
Былы абаронца Арцём Радзькоў блізкі да таго, каб узначаліць „Іслач”. Раней стала вядома, што пасаду галоўнага трэнера пакінуў Віталь Жукоўскі, які прапрацаваў у клубе з Менскага раёна 11 гадоў. Раней Радзькоў уваходзіў у трэнерскі штаб БАТЭ, дзе асіставаў Аляксандру Лісоўскаму. Аб магчымым прызначэнні Радзькова рулявым „ваўкоў” паведаміў журналіст Уладзіслаў Татур.
Прадстаўніцы Беларусі, ЗША і Румыніі – лідары па колькасці тытулаў у жаночым адзіночным разрадзе па выніках 2020 года
Беларускія тэнісісткі выйгралі чатыры тытулы ў жаночым адзіночным разрадзе на турнірах у 2020 годзе. Гэта найлепшы паказчык па выніках сезона. Тры выйгрышы на рахунку Арыны Сабаленкі, яшчэ адзін у актыве Вікторыі Азаранкі. Столькі ж тытулаў (4) заваявалі прадстаўніцы ЗША і Румыніі, – адзначае твітар „US Open”.
Арына Сабаленка завяршае год на дзясятым месцы сусветнага рэйтынгу
Арына Сабаленка завяршае 2020 год на дзясятай пазіцыі рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі. У мінулым сезоне беларуска ў 39 праведзеных паядынках дзесяць разоў перамагла. Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 13-м месцы. У 2020 годзе яна стала ўладальніцай прыза „Вяртанне года”. У першую сотню сусветнага рэйтынгу ўваходзіць яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч, у якой 90-я пазіцыя. Лідзіруе Эшлі Барці з Аўстраліі.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: vtb-league.com