Арына Сабаленка дамаглася перамогі ў стартавым матчы на ​​турніры ВТА ў Рыме



На стадыі 1/16 фіналу на турніры ВТА ў Рыме беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (N4 ВТА) нанесла паражэнне іспанцы Сары Сарыбес-Торма (51) з лікам 7:5, 6:1. У наступным раўндзе Сабаленка згуляе з амерыканкай Коры Гаўф (35).

Sport24: Ілля Шкурын сыдзе з ЦСКА і не будзе разглядаць варыянты ў Расеі

Беларускі нападнік Ілля Шкурын пакіне ЦСКА па заканчэнні сезона, паведамляе Sport24. Адзначаецца, што 21-гадовы футбаліст не разглядае варыянты з працягам кар’еры ў Расеі, нягледзячы на ​​інфармацыю пра цікавасць да яго з боку „Краснадара”. У пачатку 2020 года Шкурын перайшоў у ЦСКА з берасцейскага „Дынама”. У бягучым сезоне ён правёў 14 матчаў за армейцаў ва ўсіх турнірах і забіў 3 мяча. Яго кантракт з клубам разлічаны да 2024 года, а партал transfermarkt ацэньвае кошт Шкурына ў адзін мільён еўра.

Васіліна Хандошка выйграла бронзу ЧЕ па артыстычным плаванні

Беларуска Васіліна Хандошка выйграла бронзу чэмпіянату Еўропы ў Венгрыі па артыстычным плаванні сярод салістак ў тэхнічнай праграме. Перамагла ў дадзеным выглядзе праграмы украінка Марта Федзіна. Срэбра – у грачанкі Евангеллі Платаніоці. У адвольнай праграме ў салістак беларуская спартоўка заняла чацвёртае месца.

Жуліа Сезар прызнаны найлепшым гульцом 8-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

Абаронца „Віцебска” Жуліа Сезар прызнаны найлепшым гульцом 8-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футбола”. У гасцявой сустрэчы з „Менскам” 24-гадовы бразілец у сярэдзіне першага тайма адкрыў лік, а ў кампенсаваны час другой паловы гульні зраўняў вынік – 3:3.

„Мяшкоў Берасце” прыме „Барселону” ў першым чвэрцьфінале гандбольнай Лігі чэмпіёнаў

Гандбалісты клуба „Мяшкоў Берасце” правядуць сёння дэбютны чвэрцьфінальны паядынак Лігі чэмпіёнаў. На пляцоўцы Берасцейскага спарткомплексу „Вікторыя” чэмпіёны Беларусі прымуць іспанскую „Барселону” пачатак у 19.45. У гэтым сезоне „Мяшкоў Берасце” упершыню за ўвесь час выступаў прабіўся ў васьмёрку лепшых клубаў Старога Свету.

Беларускае Радыё Рацыя