Арына Сабаленка дапусціла 23 падвойныя памылкі ў матчы і перамагла
Арына Сабаленка (6-ы нумар рэйтынгу ВТА) дапусціла 23 падвойных памылкі ў першым матчы турніру ў Сан-Хасэ. Сёлета яна зрабіла амаль на 100 падвойных больш за ўсіх у ВТА. Беларуска ў 1/8 фіналу абыграла прадстаўніцу ЗША Каралін Далхайд (168 ВТА) — 5:7, 6:1, 7:5.
Беларуская Крысціна Дзмітрук (426-ы нумар рэйтынгу ВТА) саступіла ў 1/4 фіналу турніру ў польскім Гродзіску-Мазавецкім. 18-гадовая тэнісістка ў двух сэтах прайграла сербцы Наталлі Сцявановіч (233 ВТА) – 0:6, 1:6.
Херард Піке і Серхіа Бускетс пагадзіліся зноў знізіць заробкі, каб дапамагчы „Барселоне” з рэгістрацыяй навічкоў
Херард Піке і Серхіа Бускетс гатовыя зноў знізіць заробкі, каб дапамагчы „Барселоне”. Актывацыі эканамічных рычагоў будзе недастаткова для рэгістрацыі навічкоў, таму „Барселона” звярнулася да капітанаў каманды з просьбай аб зніжэнні зарплат. Летась Піке пагадзіўся на адтэрміноўку выплаты часткі заробку, каб „Барса” зарэгістравала Эрыка Гарсію і Мэмфіса Дэпая. Сёлета адтэрміноўкі можа не хапіць – верагодна, Херард прыйдзецца адмовіцца ад атрымання часткі выплат. Паведамлялася, што „Барса” вінна Піке 52 млн еўра ў сезоне-2022/23 — гэта заробак і адкладзеныя плацяжы.
Эдынсан Кавані стане гульцом „Бока Хуніёрс”
Экс-нападнік „Манчэстэр Юнайтэд” Эдынсан Кавані працягне кар’еру ў Аргенціне. 35-гадовы уругваец у бліжэйшы час стане гульцом „Бока Хуніёрс”. Афіцыйна аб пераходзе будзе абвешчана 6 жніўня. З 1 ліпеня Кавані з’яўляецца свабодным агентам, бо ў яго скончыўся кантракт з „МЮ”. У мінулым сезоне Кавані згуляў у 20 матчах ва ўсіх турнірах і забіў 2 галы.
Левандоўскі ўзяў 9-ы нумар у «Барселоне» – ён быў у Дэпая
Роберт Левандоўскі будзе гуляць за «Барселону» пад 9-м нумарам. На прэзентацыі 33-гадовага паляка на стадыёне «Камп Ноу», Левандоўскі выйшаў у футболцы з 9-м нумарам, якая раней належала Мэмфісу Дэпаю. „Барселона” хоча, каб Дэпай пакінуў клуб гэтым летам, але гулец пакуль адмаўляецца сыходзіць. Ён па-ранейшаму ў камандзе.
Беларускае Радыё Рацыя
