Арына Сабаленка паспяхова дэбютавала на Ўімблдоне
Беларуска Арына Сабаленка паспяхова дэбютавала ў асноўнай сетцы Ўімблдонскага тэніснага турніру. У 1/64-й фіналу яна дастаткова ўпэўнена ў двух партыях адолела больш рэйтынгавую прадстаўніцу Расеі Ірыну Храмачову – 6:3, 6:4.
У першым сеце ў другім гейме Сабаленка ўзяла падачу суперніцы, пасля чаго ўпэўнена ўтрымлівала сваю перавагу. Другая партыя ішла ачко ў ачко, пакуль Арына не рэалізавала тай-брэйк, выйшла наперад 5:4 і паспяхова падала на матч.
Заўважым, што да гэтага Арына Сабаленка паспяхова правяла ажно тры гульні кваліфікацыі.
Магчыма наступнай суперніцай Сабаленкі стане харватка Мір’яна Лючыч, якая сёньня правядзе свой стартавы матч.
У панядзелак пазней на корт выйдуць і іншыя беларускі – Аляксандра Сасновіч і Вікторыя Азаранка, у якіх вельмі сур’ёзныя суперніцы – адпаведна Алена Астапенка з Латвіі і амерыканка Кетрын Беліс.
Беларускае Радыё Рацыя