Арына Сабаленка паспяхова стартавала на турніры ў Шэньчжэні



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паспяхова стартавала на турніры ў кітайскім Шэньчжэні.

 

У першым раўндзе гэтага спабору 13-я ракетка свету перамагла немку Таццяну Марыю (72-і нумар жаночага рэйтынгу). Матч 1/16-га фіналу склаўся для беларускі няпроста. Сабаленка саступіла ў першым сеце 3:6, у другой партыі ўзяла ініцыятыву ў свае рукі – 6:3, а ў трэцяй ужо без сумневу давяла сваю перавагу да перамогі – 6:1.

Арына Сабаленка выйшла ў 1/8-ю фіналу. На гэтай стадыі беларуска сустрэнецца з расейкай Кацярынай Аляксандравай. Прызавы фонд турніру 626 750 даляраў.

Беларускае Радыё Рацыя