„Белшыне” забаронена ажыццяўляць трансферы



Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка ўпэўнена абыграла францужанку Алізі Карнэ ў другім крузе турніру ВТА ў Дубаі – 6:2, 6:4.

Наступнай суперніцай Сабаленкі стане эстонка Анэт Кантавэйт (24 ВТА).

„Белшыне” забаронена ажыццяўляць трансферы, “Крумкачы” таксама павінны заплаціць

5 сакавіка адбылося чарговае пасяджэнне Камітэта па статусе і пераходах футбалістаў Асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футбола”. Паводле яго вынікаў, „Белшыне” забаранілі ажыццяўляць трансферы. На клуб Камітэтам накладзеныя санкцыі да выплаты запазычанасці па кампенсацыі за падрыхтоўку футбаліста Баркоўскага „Магілёўскай абласной спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву

Таксама па выніках пасяджэння „Крумкачоў” абавязалі выплаціць „Шахцёру” кампенсацыю за падрыхтоўку паўабаронцы Руслана Лісаковіча.

Беларусы прайгралі казахстанцам ў кваліфікацыі ЧЕ па міні-футболе

Зборная Беларусі па міні-футболе пацярпела трэцюю паразу запар у адборавым турніры чэмпіянату Еўропы 2022 года. У хатнім матчы чацвёртага тура беларусы прайгралі камандзе Казахстана з лікам 1:6. Адзіны мяч у складзе гаспадароў забіў Антон Мацвеенка. У двух заключных сустрэчах беларусы прымуць на сваёй пляцоўцы зборныя Ізраіля (6 красавіка) і Венгрыі (13 красавіка).

Старт эстафеты алімпійскага агню ў Японіі пройдзе без гледачоў

Старт эстафеты алімпійскага агню ў Японіі пройдзе без гледачоў. Пра гэта ў аўторак паведаміла мясцовая прэса. Цырымонія запланавана на 25 сакавіка. Першапачаткова ў мерапрыемствах павінны былі ўдзельнічаць каля трох тысяч чалавек. Аднак з-за нестабільнай сітуацыі з каронавірусам ўлады Японіі вырашылі скараціць праграму. Акрамя таго, падчас забегу, які працягнецца 121 дзень, будуць узмоцненыя прафілактычныя меры.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: j48tennis.net