Арына Сабаленка прайграла ў паўфінале



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (34-я ракетка свету) не здолела прайсці ў паўфінал прэстыжнага турніру катэгорыі „Прэм’ер” у Цынцынаці. У паўфінальным паядынку Сабаленка саступіла першай ракетцы свету румынцы Сімоне Халеп у двух сетах – 3:6, 4:6.

Іншай фіналісткай стала Кікі Бертэнс з Нідэрляндаў (17-ы нумар класіфікацыі), якая адолела чэшку Петру Квітаву.

У панядзелак будзе апублікаваны новы рэйтынг сусветнай жаночай тэніснай асацыяцыі. Напэўна Арына Сабаленка ў ім падымецца.

Беларускае Радыё Рацыя