Арына Сабаленка працягвае перамагаць



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка працягвае перамагаць на турнірах прадстаўніц першай дзясяткі сусветнага рэйтынгу. У другім раўндзе спабору ў кітайскім Ухані Сабаленка адолела ў трох партыях 6-ю ракетку планеты – украінку Эліну Світоліну – 6:4, 2:6, 6:1. Гэта ўжо 7-я вікторыя беларускі ў 2018 годзе над прадстаўніцамі першай дзясяткі мацнейшых. Сабаленка выйграла сёлета ўжо 19-ы трохсетавы матч.

На турніры ў Кітаі яна выйшла ў 1/8-ю фіналу. Там Сабаленка сустрэнецца з амерыканкай Сафіяй Кенін (62-я ракетка свету), якая нечакана адолела дастаткова аўтарытэтную немку Юлію Гёргес (10-ю ракетку свету) – 6:3, 2:6, 6:4.

На гэтым жа турніры іншая беларуска Аляксандра Сасновіч саступіла ў другім крузе Моніцы Пюіг з Пуэрта-Рыка – 2:6, 2:6.

Беларускае Радыё Рацыя