Арына Сабаленка працягвае пераможную серыю



Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка (16-я ракетка свету) паспяхова стартавала на прадстаўнічым турніры ў Пекіне з прызавым фондам больш 8 мільёнаў даляраў. Сабаленка ў другім крузе сустракалася з вядомай і моцнай іспанкай Гарбіньё Мугурусай (15-ы нумар WTA) і перамагла яе ў двух сетах –  7:5, 6:4.  

У 1/8-й фіналу Сабаленка перасячэцца з францужанкай Каралін Гарсія (на сёння 8-я ракетка свету). Гарсія ў 1/16-й фіналу адолела славенку Палону Херцаг (86 ВТА) — 7:6 (7:2), 6:3. Летась менавіта Гарсія выйграла пекінскі турнір.

Беларускае Радыё Рацыя