Арына Сабаленка стала пераможцай турніру ва Ухані
Арына Сабаленка, абыграўшы ў фінале Алісан Рыск, стала пераможцай турніру ва Ухані
Беларуска Арына Сабаленка (14-ы нумар рэйтынгу ВТА) выйграла турнір у кітайскім горадзе Ухань з прызавым фондам 2 527 250 даляраў. У вырашальным матчы наша суайчынніца ўзяла верх над амерыканкай Алісан Рыск (35 ВТА) – 6:3, 3:6, 6:1.