Арына Сабаленка ў чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Цяньцзіні
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (11, WTA) сёння ў другім крузе ўзяла верх над полькай Магдай Лінэт (84) – 6: 1, 6: 3, піша by.tribuna.com.
У чвэрцьфінале беларуска сустрэнецца з пераможцам сустрэчы паміж японкай Місакі Доі (154) і Цімеей Бачынскі (329) са Швейцарыі.
- Tianjin Open
- Цяньцзінь, Кітай
- 8 – 14 кастрычніка 2018 года
- International
- Прызавы фонд – 750 000 долараў ЗША
- Адкрытыя корты, хард
- Другі круг
Фота: ont.by
