Арына Сабаленка ў паўфінале турніру ў Кітаі
Беларуска Арына Сабаленка, якая мае 102-і нумар рэйтынгу ВТА, выйшла ў 1/2 фіналу турніру ў кітайскім Цяньцзіне з прызавым фондам — 426 750 даляраў. У матчы чвэрцьфіналу наша суайчынніца перайграла кітаянку Чжу Ліг — 6:3, 6:4.
Беларускае Радыё Рацыя