Арына Сабаленка ўдала стартавала на малым выніковым турніры WTA
Арына Сабаленка ўдала стартавала на малым выніковым турніры WTA. У першым матчы беларуская тэнісістка ў дзвюх партыях прамагла аўстралійку Эшлі Барці – 6:4, 6:4.
На сённяшні дзень Сабаленка ёсць 12-й ракеткай свету, Барці – 19-ы нумар сусветнага рэйтынгу.
У наступным паядынку Сабаленка выйдзе на корт супраць францужанкі Каралін Гарсія (18-я ракетка свету).
На турніры выступаюць 12 тэнісістак, якія падзелены на 4 групы. Пераможцы групавых турніраў выйдуць у паўфінал.
Беларускае Радыё Рацыя
