Арына Сабаленка ўпэўнена стартавала на Australian Open



Арына Сабаленка ўпэўнена стартавала на тэнісным Australian Open. У першым раўндзе 11-я ракетка свету і першая Беларусі сустрэлася з расейкай Аннай Калінскай (146-ы нумар рэйтынгу), якая выйшла ў асноўную сетку з кваліфікацыі.

Сабаленка без асаблівых праблем дамаглася вікторыі ў двух сетах – 6:1, 6:4. Матч доўжыўся 1 гадзіну 6 хвілін.

У наступным крузе Сабаленка пазмагаецца з брытанкай Кейці Бултар, якая сваім парадкам на старце адолела расейку Кацярыну Макараву 6:0, 4:6, 7:6. 

Сёння на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі свае матчы згуляюць яшчэ дзве беларускі – Вера Лапко і Аляксандра Сасновіч.

Беларускае Радыё Рацыя