Арына Сабаленка саступіла ўкраінцы ў чвэрцьфінале
Арына Сабаленка саступіла ўкраінцы Даяне Ястрэмскай у чвэрцьфінале тэніснага турніру Neva Cup з прызавым фондам $100 тыс. у Санкт-Пецярбургу.
У першым сэце беларусцы (117-ы нумар у рэйтынгу WTA) удалося ўзяць верх над украінскай саперніцай (208-й ракеткай у свеце) – 6:3, далей Арына Сабаленка не змагла замацаваць поспех – 5:7, 1:6.
У матчы 1/8 фіналу беларуска Вера Лапко пацярпела паражэнне таксама ад Даяны Ястрэмскай – 3:6, 3:6.
Лепшы рэзультат сярод беларусак у 2012 годзе на Neva Cup у Санкт-Пецярбургу паказала Аляксандра Сасновіч, якая выйграла турнір.
Не ўдалося перамагчы ў першым крузе парнага разраду ў Санкт-Пецярбургу на турніры ATP World tour з прызавым фондам больш як $1 млн і яшчэ аднаму беларусу – Андрэю Васілеўскаму, які разам з чылійцам Хансам Падліпнікам-Касцілья прайграў Маркасу Багдацісу (Кіпр) і Віктару Троіцкаму (Сербія ) – 7:5, 4:6, 4:10.