Арына Сабаленка – у дзясятцы найлепшых тэнісістак свету
Беларуска Арына Сабаленка ўвайшла ў першую дзясятку адзіночнага рэйтынгу WTA.
Па выніках адкрытага чэмпіянату Аўстраліі 20-гадовая тэнісістка паднялася з 11-га месца на 10-е.
Сабаленка ўпершыню ўзнялася так высока ў сусветным рэйтынгу. У першай дзясятцы беларускіх тэнісістак не было з верасня 2016 года, калі з яе выбыла Вікторыя Азаранка.
У абноўленым рэйтынгу WTA Аляксандра Сасновіч апусцілася з 31-й пазіцыі на 33-ю, Вікторыя Азаранка займае 51-е месца (тыдзень таму было 53-е), Вера Лапко — 63-е (было 62-е), паведамляе Еўрарадыё.
Фота: Reuters