Арына Сабаленка выйграла 15-ы матч запар і стане 7-й ракеткай свету



Арына Сабаленка (10-ы нумар рэйтынгу ВТА) стала пераможцай турніру ў Абу-Дабі. У фінальным матчы беларуска разграміла расейку Вераніку Кудзерметаву (46 ВТА) з лікам 6:2, 6:2.

Для Сабаленка гэта 15-я перамога запар і трэці тытул запар (у канцы мінулага года Арына выйграла турніры ў Астраве і Лінцы). Дзякуючы вікторыі ў Абу-Дабі Сабаленка падымецца на сёмы радок рэйтынгу і ўсталюе асабісты рэкорд.

Сяргей Кавальчук будзе ўзначальваць „Дынама-Брэст” у сезоне-2021

Сяргей Кавальчук будзе ўзначальваць футбольны клуб „Дынама-Брэст” у сезоне-2021. Яго памочнікамі будуць старшыя трэнеры Пракапюк Андрэй і Мазалеўскі Дзмітрый„, – гаворыцца ў паведамленні твітара клуба.

„Смалявічы” спыняюць існаванне

„Смалявічы”, якія вылецелі з вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе, спыняюць існаванне. Гэта стала вядома па выніках сустрэчы кіраўнікоў клуба і раёна, якая адбылася 11 студзеня. На ёй кіраўнік Смалявіцкага райвыканкама Андрэй Ратамскі паведаміў дырэктару клуба Аляксандру Шлыкаву, што каманда ў гэтым сезоне дакладна не выступіць у першай лізе. Па звестках „Прэсбола”, у лепшым выпадку яна згуляе ў другой лізе. Але нават пры гэтым клуб будзе мець статус аматарскага – як і яго гульцы, з якімі не мяркуецца заключэнне кантрактаў.

Экіпаж „МАЗ-СПОРТаўта” Аляксея Вішнеўскага заняў чацвёртае месца на 10-м этапе „Дакара-2021”

Экіпаж „МАЗ-СПОРТаўта” з кіроўцам Аляксеем Вішнеўскім заняў чацвёртае месца на 10-м этапе „Дакара-2021”. Перамог на этапе Чэх Марцін Мацік з каманды „Біг Шок рэйсінг”. Другое і трэцяе месцы ў гончнікаў расейскай каманды „КАМАЗ-майстар” Дзмітрый Сотнікаў і Айрат Мардзеев. У агульным заліку сярод грузавікоў лідзіруе экіпаж Дзмітрыя Сотнікава. Беларус Аляксей Вішнеўскі з дружыны „МАЗ-СПОРТаўта” знаходзіцца на шостым месцы генеральнай класіфікацыі і адстае ад лідара на 43 гадзіны 14 хвіліны 10 секунд. Выступленне Сяргея Вязовіча з „МАЗ-СПОРТаўта” скончылася пасля пятага этапу ралі-рэйду з-за непрыемнасці са скрынкай перадач.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: championat.com