Арына Сабаленка выйграла турнір у Катары
29 лютага беларуская тэнісістка Арына Сабаленка перамагла на прэстыжным традыцыйным турніры ў горадзе Доха (Катар).
У фінале Сабаленка сустракалася з тытулаванай чэшкай Петрай Квітавай і ўпэўнена выйграла ў дзвюх партыях – 6:3, 6:3.
Гэта шосты тытул беларускі ў адзіночным разрадзе на турнірах серыі WTA.
Беларускае Радыё Рацыя
