Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Цынцынаці



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў амерыканскім Цынцынаці.

У паядынку 1/16 фіналу Сабаленка, якая займае 34-е месца ў сусветным рэйтынгу, ва ўпартай барацьбе перамагла 8-ю ракетку планеты чэшку Караліну Плішкаву – 2:6, 6:3, 7:5.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота sb.by