Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Цынцынаці



У другім крузе турніру ў Цынцынаці прынялі ўдзел тры беларускі.

Арына Сабаленка адолела кітаянку Сайсай Чжэн – 6: 4, 6: 3.  У наступным раундзе беларуска згуляе супраць Марыі Сакара.

Вікторыя Азаранка саступіла харватцы Доне Векіч – 2: 6, 5: 7 і завяршыла сваё выступленне на турніры.

Аляксандра Сасновіч прайграла першай ракетцы свету Наомі Асака – 6: 7, 6: 2, 2: 6. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота pressball.by