Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Шэньчжэні
Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў кітайскім Шэньчжэні. У матчы другога кругу першая ракетка Беларусі дастаткова ўпэўнена перамагла расейку Кацярыну Аляксандраву. Матч завяршыўся ў двух сетах – 6:3, 6:3.
У чвэрцьфінале Сабаленка сустрэнецца з іншай прадстаўніцай Расеі – тытулаванай Марыяй Шарапавай. Шарапава сваім парадкам выйшла ў гэтую стадыі пасля траўмы суперніцы і яе адмовы працягваць сустрэчу – маладой кітайкі Сіньюй Ван.
Беларускае Радыё Рацыя
