«Маракану» пераймянуюць у гонар Пеле
Легендарны стадыён «Маракана» неўзабаве здабудзе новую назву. Заканадаўчыя органы штата Рыа-дэ-Жанейра ў выніку галасавання прынялі рашэнне прысвоіць арэне імя былога нападніка зборнай Бразіліі і «Сантаса» Пеле.
Стадыён будзе называцца «Эдсан Аранціс ду Насіменту – Кароль Пеле». Пеле, якому ў мінулую восень споўнілася 80 гадоў, неаднаразова гуляў на «Маракане». Лічыцца, што менавіта тут ён забіў свой 1000-ы гол – у матчы паміж «Сантасам» і «Васка да Гама» ў 1969 годзе. Пеле тройчы станавіўся чэмпіёнам свету ў складзе зборнай Бразіліі.
Ганна Гуськова засталася без медаля чэмпіянату свету ў фінале лыжнай акрабатыкі
Беларуская лыжная акрабатка, алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана Ганна Гуськова ў фінале чэмпіянату свету па фрыстайле ў Астане паказала 5-ы вынік – 79,69. У беларускі быў заяўлены самы нескладаны скачок з усіх удзельніц фіналу. Золата выйграла аўстралійка Лаўра Пеел, срэбра ў амерыканкі Эшлі Кэлдуэл, бронза ў прадстаўніцы Расеі Любові Нікіцінай.
Беларускія лыжныя акрабаты Макар Мітрафанаў, Максім Гусцік і Павел Дзік не змаглі трапіць у вырашальную стадыю турніру.
Ягор Шаранговіч закідвае, але «Нью-Джэрсі» прайграе
„Нью-Джэрсі” ў чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ саступіў у авертайме „Вашынгтону”. „Д’яблы” адыгралі тры шайбы ў трэцім перыядзе і зарабілі суцяшальнае ачко. Беларускі нападнік гасцей Ягор Шаранговіч правёў на пляцоўцы сямнаццаць з паловай хвілін і вызначыўся голам у юбілейным 20-м матчы ў мацнейшай лізе планеты. Зараз у яго 7 (4+3) ачкоў у дэбютным НХЛаўскія сезоне.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: soccer.ru